Праца ў банкаўскай сферы чымсьці падобная са службай у войску: пунктуальнасць у выкананні пастаўленых задач, адказнасць, дакладнае прытрымліванне рэгламенту, законам і правілам, прынятым у дзяржаве, характэрныя для банкіраў у такой жа ступені, як і для ваяроў – абаронцаў Айчыны. Гэтую тэзу пацвердзіла сустрэча кіраўніцтва банка з выхаванцамі дзіцячага ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь», размешчанага ў менскай в/ч 3214. Яна адбылася 4 красавіка 2024 года па ініцыятыве камандуючага ўнутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь і камандзіра вайсковай часці.
Тут падлеткі ад 9 да 17 гадоў вывучаюць гісторыю краіны, асновы бяспечнай жыццядзейнасці і тапаграфіі, атрымліваюць навыкі стральбы з розных відаў зброі, займаюцца рукапашным боем і пілатаваннем Дронов. Атрыманыя веды спатрэбяцца ім у далейшым – многія выхаванцы арыентаваны на паступленне ў ваенныя ВНУ, акадэмію МУС. А пакуль яны з гонарам эфектна прадэманстравалі гасцям сваю выдатную фізічную падрыхтоўку і ўменні па розных вайсковых дысцыплінах.
Вядома, што ў госці не прынята прыходзіць без падарункаў, таму старшыня праўлення Белгазпрамбанка ўручыла клубу сертыфікат на суму трыццаць тысяч рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і закупкі сучаснага абсталявання. Гэта ўзаемадзеянне з клубам і яго фінансаванне ўпершыню арганізавана ў рамках зацверджанай акцыянерамі праграмы аказання дабрачыннай і спонсарскай дапамогі на 2024 год.
У гэтай праграме, вядома, ужо традыцыйна знайшлося месца і іншым аб'ектам дабрачыннасці: дзяржаўнай праграме дапамогі сельскагаспадарчым прадпрыемствам Аршанскага раёна, установам аховы здароўя і адукацыі, спартыўным арганізацыям. І, тым не менш, падтрымка намаганняў дзяржавы па патрыятычнаму выхаванню моладзі, своеасаблівыя інвестыцыі ў гэты важны працэс, у нашу будучыню, сёння для кіраўніцтва банка і яго расійскіх акцыянераў падаліся дастойнымі для ўключэння ў праграму 2024 года. Удзельнікі мерапрыемства таксама выказалі ўпэўненасць, што першы сумесны праект мусіць атрымаць далейшае развіццё.
Белгазпрамбанк жадае нашым новым сябрам з ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь» поспехі ў выхаванні разумных і годных абаронцаў Айчыны!
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-канале. М.Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.